Свята беларускай паэзіі сёлета ў Зачэпічах не адбудзецца
Штогод на працягу 5 гадоў у вёсцы Зачэпічы на Дзятлаўшчыне праходзіла Гарадзенскае абласное свята беларускай паэзіі. Сёлета свята не адбудзецца, маўляў, з-за вялікай колькасці розных мерапрыемстваў, свята паэзіі ў Зачэпічах няма куды ўпіхнуць. Такі адказ атрымалі арганізатары ў Дзятлаўскім райвыканкаме.

Шостага свята паэзіі ў Зачэпічах, на радзіме трох заходнебеларускіх паэтаў не адбылося, але гэта не значыць, што свята знікла, памерла і больш не будзе адбывацца. Свята беларускай паэзіі ў Зачэпічах будзе жыць заўсёды і беларускае слова па-ранейшаму загучыць на Дзятлаўшчыне.
А на гэтых архіўных фотаздымках адлюстраваны імгненні свята беларускай паэзіі ў Зачэпічах на працягу 5 гадоў. Вось яны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва аўтара




