Свята бульбы ў Гудах



Бульба – дзіўны і папулярны прадукт, з якога можна прыгатаваць самыя разнастайныя стравы на кожны дзень і да святочнага стала. А ці ведаеце вы, як бульба апынулася на нашым стале?.. Таму ўсіх, хто жадае пра гэта дазнацца, хто любіць смачна паесці, лічыць сябе гасцінным гаспадаром і не забывае, што выходныя ў добрае надвор’е лепш праводзіць на свежым паветры, жыхары Лідчыны запрашаюць на свята бульбы „Бульбачка-беларусачка”, якое адбудзецца ў аграмястэчку Гуды на Лідчыне 9 кастрычніка.

На свяце бульбы ў Гудзе будзе ўсё: і дэгустацыя страў з бульбы, і пачастунак дранікамі -„такімі, як у дзяцінстве”, шмат музыкі, конкурсаў, падарункаў і іншых неспадзевак.

На свяце не толькі будуць частавацца бульбянымі стравамі, але і ўбачаць і паслухаюць выступленні народнага ансамбля народнай музыкі „Гудскі гармонік”, салістаў Лідскага эстраднага аркестра. Самых юных удзельнікаў свята чакае забаўляльна-гульнявая праграма і атракцыёны, і шмат іншай весялосці.

Беларускае Радыё Рацыя