Свята-Петрапаўлаўскі прыход у Самагродзе маліўся да сваіх заступнікаў



Святую літургію праводзіў біскуп Супрасльскі, архімандрыт манастыра ў Супраслі Анджэй Баркоўскі, які звярнуў увагу, што абодвух апосталаў называюць першавярхоўнымі, але і першынства ў іх зусім не аднолькавае.

Услаўляючы іх у адзін дзень, Царква, здаецца, хоча нагадаць нам аб разнастайнасці чалавечых характараў і шляхоў, якія вядуць да Бога. На парафіяльнае свята ў Самагроду з’ехала сотні вернікаў.

– Гэта было сапраўды цудоўна, маючы трохі за 60, зноў тут прыехаць паглядзець, як гэта выглядае. Парафія жыла, было нас тут шмат. Я нарадзіўся 10-12 кіламетраў адсюль. І ведаю што гэтая адлегласць невялікая, мы з маці і з бабуляй часта прыходзілі пешшу. Гэта было нармальна, што столькі хадзілі да цэрквы ці да касцёлу. Трэба пайсці, памаліцца, аддаць даніну створцы гэтага сусвету. З пакалення на пакаленне гэтыя традыцыі набываліся і шанаваліся.

Дзякуючы прыхільнасці парафіян і старанням настаяцеля Адрыяна Харытанюка за апошнія дзесяць гадоў забытковая святыня прайшла неабходныя рамонты. Таксама былі адноўленыя тры іконы з ХІХ стагоддзя і занесеныя ў спіс помнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя