Сяржук Доўгушаў: Спевы маюць тэрапеўтычны эфект



Як успрымаецца беларуская культура ў ЗША ды Канадзе? Чаму так важна папулярызаваць беларускую музыку і чаму яна мае вялікі патэнцыял і запатрабаванасць? Як будуць выглядаць „Спеўныя сходы” для мужчын і жанчын у Мінесоце?

Адказамі на такія пытанні падзяліўся наш сённяшні „Госць Рацыі” – музыка Сяржук Доўгушаў:

-Я жыву ў Мінесоце, дзе мае добрыя сябры. Менавіта мінесоцкі актыў хлопцаў, і мяне гэта вельмі натхніла. Я раней “Спеўныя сходы” праводзіў. У мяне была студыя, дзе спявалі ўсе жадаючыя. І там быў поўны курс пад назвай “Прыродны голас”. То тут я захацеў засяродзіцца на мужчынскіх спевах. Я стаў праводзіць мужчынскія спевы. Штотыдзень мы збраемся. Я даўно марыў пра тое, каб стварыць мужчынскі калектыў спеваў.

Акрамя таго, я хачу запусціць курс спеваў “Калыханак”. Я таксама маю ў гэтым досвед. І хачу сабраць жаночую групу і павучыць нашых беларусак спяваць беларускія “Калыханкі”. Даць цікавыя практыкаванні дыхання. Выкажу, што спевы і практыкаванні дыхальна-гукавыя маюць тэрапеўтычны эфект. Пасля спеваў, сапраўды, і цела здаровае, і вельмі моцны тонус уздымаецца ў целе!

Як адзначыў Сяржук Доўгушаў, таксама цяпер вядзецца праца над стварэннем спеўніка беларускіх „Бяседных песень”, якія могуць быць запатрабаваныя як у Беларусі, так і па-за яе межамі.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя