Сёння ўшаноўваюць памяць святога Андрэя Баболі



На Берасцейшчыне сёння ўшаноўваюць памяць нябеснага заступніка беларускага Палесся – Андрэя Баболі. Урачыстыя набажэнствы пройдуць у касцёле Узвышэння Святога Крыжа, што ў Янаве (Іванава), таксама запланаваная малітва вернікаў каля Крыжоў Адзінства і святочны канцэрт арганнай музыкі.

Жыццё святога Андрэя Баболі неразрыўна звязанае з Палессем. Нават пасля пакутніцкай смерці яго мошчы 150 гадоў захоўваліся ў Пінску, адзначае гісторык Святлана Лазюк:

Касцёл святога Станіслава ў Пінску з’яўляўся самым вялікім касцёлам Езуітаў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У касцёле святога Станіслава была капліца святога Андрэя Баболі, да 1800 года мошчы святога Андрэя Баболі знаходзіліся ў нас у Пінску.

Апошнія пятнаццаць гадоў зямнога жыцця Андрэй Баболя служыў на Піншчыне, працаваў у мясцовым калегіуме езуітаў. Яго кананізацыя адбылася ў красавіку 1938 года, а мошчы цяпер захоўваюцца ў Варшаве.  

Беларускае Радыё Рацыя