Тайны забытых камянёў
Нават няведаючы мовы, можна часткова дазнацца, хто пахаваны пад мацэвамі могілак Беларусі. У менскім Музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі адбылася лекцыя па інтэрпрэтацыі дэкору помнікаў на габрэйскіх могілках Усходняй Еўропы.

Пра важнасць дагляду за могілкамі распавёў даследчык габрэйскай матэрыяльнай культурнай спадчыны Юліян Верхалеўскі:
– Яўрэі жылі на тэрыторыі Беларусі шмат часу. Побач з беларусамі жылі мірна. Гэтая частка нашай спадчыны нібыта адчуваецца чужой. Гэта не зусім правільна. Таму зараз трэба наладжваць нейкія кантакты, каб гэтая спадчына адчувалася ўсё ж такі сваёй. Бо яна знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. І такая ж самая спадчына для беларускага народа як і для яўрэйскага.
Наведвальнікі лекцыі змаглі атрымаць грунтоўныя веды па сімволіцы габрэйскіх мацэваў для далейшага вывучэння гісторыі любога беларускага ці польскага гораду.
Беларускае Радыё Рацыя
Array