Таццяна Хвагіна прэзентуе кнігу “Пінскае Палессе. Падарожжа ў мінулае”
Увечары 28 красавіка экскурсавод Таццяна Хвагіна правядзе прэзентацыю кнігі “Пінскае Палессе. Падарожжа ў мінулае”. Зборнік змяшчае выказванні вядомых асобаў ХІХ-ХХ стагоддзя пра горад над Пінай.

Калега, краязнаўца Эдвард Злобін гаворыць, што цяпер задача – зрабіць выданне пра выбітных уражэнцаў Пінска:
– Патрэбна выданне якогасьці зборніка „Пінск можа ганарыцца імі”. Павінна быць разуменне таго, якіх вядомых людзей даў горад свету і якія вядомыя сусветныя асобы былі ў Пінску. То бок, нармальнага даследавання, каб разумеў сучаснік, асабліва малады сучаснік, у якога каша ў галаве. Канешне, гэта важная праца. Магчыма горад зможа зрабіць яе замову тым жа гісторыкам.
Краязнаўца дадае, што ў Пінску нарадзіліся нобелеўскія лаўрэаты, таленавітыя пісьменнікі і мастакі, спартоўцы і дзеячы культуры, якімі ганарыцца ўся Беларусь. Гэта сваеасаблівы “пінскі пантэон”.
Беларускае Радыё Рацыя