„Тканіны. Скульптуры. Аб’екты”. У Сейнах выстава беларускі Маргарыты Дмітрук



«Тканіны. Скульптуры. Аб’екты». У галерэі Дому Пагранічча ў Сейнах адкрылася выстава працаў Маргарыты Дмітрук. Мастачкі з беларускімі каранямі, родам з Бельску-Падляшскага. Яна прафесарка Акадэміі Выяўленчага Мастацтва ў Варшаве.

Маграрыта Дмітрук. Фота: Fundacja Pogranicze Sejny

Яе графіка вядомая не толькі ў Польшчы, але па-за яе межамі. На выставе, што адкрылася ў Сейнах, убачым выключныя скульптуры – швэдры. Тканіны, вязаныя абʼекты – а ўсё з універсальным пасылам пра скрыжаванне культур беларуска-польска-жыдоўскага памежжа, скрыжавання жыцця і смерці. Менавіта пра мастацтва і сувязі з роднай Беласточчынай пагаворым з сённяшнім госцем Рацыі.

– Ёсць шмат прац, напрыклад з гэтага году, якія я рабіла на месцы ў дому пагранічча ў Сейнах. Але таксама ёсць працы з 2022 году. Сапраўды, тут ёсць і швэдры, і скульптуры. Гэта калекцыя павялічваецца, ездзіць па Польшчы і ўсім свеце. Фундацыя пагранічча вельмі захацела іх мець таксама ў сябе, каб паказаць іх людзям з Сейншчыны.

РР: Апрача скульптуры швэдраў, пабачым таксама тканіну, і іншыя рэчы? Можа рассакрэцім, што гэта за абекты?

– Так, ёсць напрыклад такая праца, якая не была паказана на Беласточчыне, хоць была паказана і ў Варшаве і ў Познані, ці таксама ў Рыме. Яна называецца «Партрэт сямейны», і складаецца з 11 аб’ектаў. Гэта таксама палягае на шыццю тканіны. Натхненнем да гэта працы для мяне былі небескія могілкі ў Дубічах-Царкоўных не Беласточчыне, якія я адкрыла для сябе вельмі позна, ужо пасля атрымання вышэйшай адукацыі, і вельмі захапілася рознымі інтэнсіўнымі колерамі, штучнымі кветкамі, стужкамі. Калі я першы раз убачыла гэтыя могілкі, то крыжы для мяне выглядалі як людзі, як фігуры, якія стаялі без руху і застылі, вечна адпачывалі, Таму вырашыла, што зраблю «Партрэт Сямейны», сямю шматкультурную, польска-беларуска-жыдоўскую. Такі быў мой родны горад – Бельск-Падляшскі, дзе каля сябе стаялі каталіцкія касцёлы, і праваслаўныя цэрквы, і сінагогі. Гэтая праца, страх людзей з свайго гораду, а таксама памяць Падляшша. Найноўшая мая праца называецца «Калысанка». Да працы над ёй мяне натхніла мая бабуля.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Анна Шайкоўская. Беларускае Радыё Рацыя. Беласток