Ці трэба адмяніць расейскую літаратуру ў Беларусі?
З украінскай школьнай праграмы на фоне вайны выкраслілі Васіля Быкава і Янку Купалу. Таксама ўкраінскія школьнікі больш не будуць вывучаць творы Пушкіна, Талстога, Ясеніна і Дастаеўскага. Пытанне, як мусіць Беларусь паставіцца да расейскай культуры, абмеркавалі ўдзельнікі віленскай анлайн-дыскусіі ў межах праекта „Дамова”.

Кажуць рэдактар часопіса „Мукулатура” Сяргей Календа і культуролаг Максім Жбанкоў:
– Трэба, каб суіснавалі розныя культуры ў беларускай культуры, не толькі расейская, але і польская, украінская, балтыйская. Гэта большая магчымасць для развіцця.
– Абсалютна згодны. Каб гэтая шматкультурнасць, шматмоўнасць існавала рэальна, неабходна ўзаемадзеянне дзяржаўных ініцыятыў і грамадскага руху.

Па словах спікераў, пасля заканчэння вайны ва Украіне чакаецца, што беларускія творы класікаў будуць вернуты ва ўкраінскую школьную праграму, як натуральны працэс мірнага суіснавання краін-суседак.
Беларускае Радыё Рацыя