Цімох Авілін: Беларускія назвы зорак – яшчэ адзін фактар, каб адчуць Падляшша родным
Гістарычны клуб „Beer&History” правёў сустрэчу з Цімафеем Авіліным, аўтарам кнігі „Этнаастраномія. Паміж небам і зямлёй”.

Даследчык распавёў пра тое, як бачылі зоркі і космас нашы продкі і падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы ў Беластоку:
– Вельмі прыемна, што шмат людзей прыйшло, што людзі актыўныя былі, нягледзячы на тое, што пытанні можа быць часам былі такія больш філасофскія. Тым не менш вельмі добра, што людзі цікавяцца нават у гэтыя перадкалядныя часы. Яны гатовыя прыйсці і нягледзячы на тое, што ідзе вайна, людзям хочацца чагосьці светлага, зорнага, дакрануцца да народных уяўленняў, да сваіх назваў, бо гэта іх назвы. Адна справа калі проста назва Беларусь гучыць, трэба каб людзі разумелі, што гэта яны.
Падчас сустрэчы ў Гістарычным клубе „Beer and History” даследчык Цімафей Авілін прадставіў вынікі даследвання назваў зорак у раёне Бельска-Падляшскага і Беластока, якія супадаюць з беларускімі адпаведнікамі.
На думку этнаастранома, землі Падляшша патрабуюць больш глыбокага даследавання ў вобласці народных назваў нябесных целаў і аб’ектаў.











Беларускае Радыё Рацыя