Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у Беластоку
У сераду, 16 лістапада, у беластоцкім гістарычным клубе «Beer&History» — творчая сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым!

Дата: 16 лістапада
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: паб «Beer4U», ul. Legionowa 14/16, lok. 2, Беласток
Напалеон Банапарт і Ігнат Грынявіцкі, гумар і эротыка, вусцішныя апавяданні і прарочыя сны… усё гэта можна знайсці ў творах Уладзіміра Арлова. На сустрэчы будуць аўтарскія чытанні ўрыўкаў з розных кніг, цёплая размова і, вядома, аўтограф-сесія.
Вы зможаце набыць кнігі «Танцы над горадам», «Каханак яе вялікасці», «Ордэн белай мышы» з аўтографам аўтара!
Уваход вольны.