„У агні вайны. Гісторыі старой таполі”



У сталічным Літаратурным музеі Янкі Купалы працуе выстава, аснову якой склалі артэфакты, выяўленыя падчас будоўлі на месцы менскай сядзібы паэта.

Распавядае навуковы супрацоўнік музею Павал Каралёў:

– На выставе прадстаўленыя рарытэты, знаходкі з раёну парку Янкі Купалы, Марата Казея, Опернага тэатру. З тых мясцінаў, якія першыя пацярпелі ў вайну. На трэці дзень вайны гэтая тэрыторыя была разбурана. Да апошняга часу ўсе гэтыя рарытэты знаходзіліся пад зямлёй. Знойдзеныя многія рэчы, якія і паказваюць пра побыт, жыццё даваеннае, яшчэ мірнае, і таму, пра нейкія гісторыі суседзяў Янкі Купалы, яно вось акурат і прадстаўлена на выставе.

Самыя разбуральныя бомбавыя ўдары нямецкай авацыі ў першыя дні вайны прыпалі на прылеглыя да Траецкай гары кварталы Менску, дзе жыў Янка Купала. Менавіта там знаходзіліся будынкі Штабу Заходняй асобай ваеннай акругі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Array