У Беларусі ўзмацняецца дыскрымінацыя беларускай мовы



Дыскрымінацыя беларускай мовы ў Беларусі ўзмацняецца. Асацыяцыя „Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў” падрыхтавала агляд сітуацыі з беларускай мовай у Беларусі за 1 студзеня — 30 чэрвеня гэтага года, у якім зафікасаваныя выпадкі моўнай дыскрымінацыі.

Паводле дадзеных Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў, амаль 78% апытаных сутыкаліся з перашкодамі пры ўжыванні беларускай мовы, а 88% адчувалі асаблівае стаўленне да сябе праз тое, што размаўляюць па-беларуску. На цяперашні час усе агульнанацыянальныя газеты, за выключэннем газеты „Звязда”, выдаюцца на расейскай мове.

Не лепшая сітуацыя склалася ў сферы абслугоўвання. Так, больш за 99% рэспандэнтаў паведамілі, што не атрымліваюць камунікацыі па-беларуску ў лякарнях і медыцынскіх установах.

Праваабаронца Ігар Случак адзначыў, што ў Беларусі мае месца стыгматызацыя беларускай мовы. Ігар лічыць, што беларуская мова стала маркерам нелаяльнасці да ўладаў.