У Беластоку 21 лютага адбудзецца Беларуская дыктоўка
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы, адбудуцца дзясятыя заняткі курсаў „Мова Нанова” у Беластоку! Заняткі ладзяцца ў беларускім асяродку „Новая Зямля”.

Імпрэза пачнецца ў аўторак а 19:00 польскага часу, на ёй пройдзе Беларуская дыктоўка. Тэкст дыктоўкі прачытае сьпявачка і журналістка Кацярына Ваданосава.
Таксама арганізатары правядуць онлайн-трансьляцыю дыктоўкі, каб яе маглі напісаць тыя, хто будзе адсутнічаць у Беластоку. Пазьней тэкст апублікуюць у сацыяльных сетках і ў апісаньне трансьляцыі на YouTube, каб удзельнікі маглі праверыць сябе.
А 17:30 Беларуская дыктоўка адбудзецца ў Варшаве на катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту. Тэкст дыктоўкі прачытае Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету. Паўдзельнічаць можна будзе як непасрэдна на месцы, так і ў фармаце анлайн.