У Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі “(Не)расстраляныя”



Беларуская рада культуры 29 кастрычніка правядзе ў Беластоку прэзентацыю кнігі “(Не)расстраляныя”, якая прысвечана беларускім рэпрэсаваным літаратарам.

Сяргей Будкін. Фота: радыё «Свабода»

Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыя распавёў старшыня рады Сяргей Будкін:

– Асабіста ад сябе і ад Беларускай рады культуры мы рыхтуем некалькі падзеяў, звязаных найперш з кнігай “(Не)расстраляныя”.  І збіраемся ладзіць прэзентацыі ў Беластоку 29 кастрычніка ў межах “Бардаўскай восені” і 30 кастрычніка ў Варшаве ў Музеі новай Беларусі. Спадзяваюся, што мы паспеем з выданнем кнігі, яна выдаецца “Камунікатам” да гэтай даты. Вы – першыя, каму мы пра гэта кажам.

Гэтым разам кніга пабачыць свет вялікім накладам. Раней яна выдавалася, але ў невялікай, абмежаванай колькасці асобнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя