У Беластоку адбыўся ІІІ Фестываль Ткацтва



Падляшскі Інстытут Культуры правёў ІІІ Фестываль Ткацтва. Усе жадаючыя прынеслі ў Інстытут старыя тканыя вырабы для каталагізацыі, ды прынялі ўдзел у дэманстрацыі ткацкіх здольнасцяў.

Галоўнае адрозненне ткацтва Падляшша ад беларускіх тэхнік адзначыла ўдзельніца фестывалю, ткачыха з Янова Аліцыя Каханоўская:

– Калісьці была ў Любліне і там былі з Беларусі. Было моцна здзіўлена, нібыта тэхніка тая ж самая, толькі ў нас набіраецца на дольнай аснове, а беларусы, прынамсі тыя пані, на верхняй аснове. У мяне было здзіўленне. У іх няма шырокіх варштатаў. Калі трэба выткаць дыван на метр пяцьдзясят, то яны мусяць сшываць дзве тканіны.

Усе перададзеныя сёлета ад жыхароў Беласточчыны даматканыя творы будуць аформлены ў выглядзе электроннага каталогу на сайце Падляшскага Інстытута Культуры. Арыгіналы даматканых твораў даступныя для агляду ў экспазіцыі Інстытута да 29-га ліпеня ўключна.

Беларускае Радыё Рацыя