У Беластоку прайшла вечарына ў межах агляду „Беларускія абрады на сцэне”



У Беларускім грамадска-культурным таварыстве ў Беластоку адбылася вечарына ў межах 28-га агляду „Беларускі абрад на сцэне”.

Гэтым разам на сцэне БГКТ выступілі калектывы з Беластока і Бельска-Падляшскага, якія паказалі такія абрады як „Багаты вечар”, „Сваты”, „Жніво”, „Дзяды”. Кажа кіраўнік калектыву „Універсітэт ІІІ веку” з Бельска – Тамара Русачык:

– Уражанні вельмі прыемныя. Мерапрыемства скончылася пры добрай музыцы з добрымі людзьмі. Падтрымліваем традыцыю, нашыя абрады, каб не забываліся. Шкада, што ў залі няма маладых людзей, якія маглі б стаць прадаўжальнікамі нашага быцця, захаваць нашу культуру і памяць.

Завершыцца 28-ы агляд „Беларускі абрад на сцэне” у гэтую нядзелю вялікім канцэртам, які збярэ ўсіх удзельнікаў агляду ў Гайнаўскім доме культуры. Пачатак а 10-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя