У Беластоку прэзентавалі кнігу пра гістарычны гарадскі раён Старасельцы
У Галерэі Слендзінскіх адбылася прэзентацыя кнігі „Старасельцы. Метрыка вёскі і людзей” („Starosielce. Metryka wsi i ludzi”), прысвечанай аднайменнай вёсцы, якая злілася з горадам у складзе раёнаў Новае Мяста або Бажантарня, каб з часам ператварыцца ў нязначную Сцянку.

Кажа суаўтар кнігі, гісторык Веслаў Урубель:
– Нават у гістарыяграфічным сэнсе палова найноўшай гісторыі гэтай мясцовасці, гэта гісторыя звязаная з расейскай імперыяй. Мы былі а адной Гарадзенскай губерні, дзе Гародня і Беласток былі галоўнымі гарадамі на гэтай тэрыторыі. Мясцовасць спецыфічная, бо нягледзячы на тое, што яна была недалёка ад Беластока, там не было моцнага руху.
Кніга „Старасельцы. Метрыка вёскі і людзей” змяшчае шмат ілюстрацый і фотаздымкаў з прыватных калекцый, генеалагічныя табліцы 12 сем’яў вёскі ад 18 стагоддзя, а таксама мапы.











Беларускае Радыё Рацыя