У Белавежы прайшло Купалле



У мястэчку Белавежа на Гайнаўшчыне, што пры самой мяжы з Беларуссю, прайшло традыцыйнае святкаванне старажытнага свята Купалля. Пасля гадавога перапынку, выкліканага эмігранцкім крызісам на польска-беларускай мяжы, беларускае святкаванне Купалля вярнулася ў Белавежу і зноўку парадавала мясцовых жыхароў ды шматлікіх гасцей свята.

Гаворыць старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:

Мы вельмі радыя, што вярнуліся ў Белавежу пасля гадавога перапынку. Аб’ектыўныя, ад нас незалежныя абставіны не дазволілі нам у мінулым годзе арганізаваць наша беларускае Купалле менавіта тут у Белавежы, дзе сёлета ўжо 39 раз арганізуем сустрэчу з гэтым выключным беларускім абрадам, як ноч Івана Купалы.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Святкаванне Купалля ў Белавежы традыцыйна пачалося шэсцем удзельнікаў свята з паходнямі, пад гукі „Купалінкі” вуліцамі мястэчка, вялікім канцэртам у амфітэатры на беразе ракі Нараўкі і пусканнем апоўначы па ёй – купальскіх вянкоў.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя