У Бельску-Падляшскім абмеркавалі традыцыйныя падляшскія строі
У Бельскім Доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі-даследванні „Традыцыйныя строі Падляшскага ваяводства”. А разам з тым і дыскусія пра строі, характэрныя менавіта для гэтай часткі Падляшша.

Канкрэтна пра строі Бельшчыны і Гайнаўшчыны і вядзецца гаворка ў першай частцы прадстаўленай кнігі. Гаворыць дырэктар Бельскага Дома культуры – Эльжбэта Фіёнік:
– Гэта вельмі важна, што пачалося штосьці, што асобы з Варшавы, што этнаграфія польская бачыць, што тут ёсць іншы строй. Ён не надбужанскі, ён не сувальскі, гэта не Беласток нават. Бельск і Гайнаўка – гэта адзіная тэрыторыя, дзе існуе наш асаблівы строй. Няхай яны называюць падляшскі, бельска-падляшска-гайнаўскі, але гэта наш. Вядома, хто жыў у вёсках і хто жыве пад Бельскам і пад Гайнаўкай – беларусы. Гэта наш тутэйшы беларускі касцюм.
Аўтар першай часткі кнігі „Традыцыйныя строі Падляшскага ваяводства” – Эльжбэта Піскаж-Бранекова.










Беларускае Радыё Рацыя