У Чэхіі прэзентуюць пастаноўку „Гераіні”



У Брне (Чэхія) 19-га траўня прэзентуюць тэатральную пастаноўку „Гераіні”. Рэжысёр – беларуская дзяячка Паліна Дабравольская (яна ж – актрыса і спявачка Chornabrova).

„Гэта будзе ўнікальны паказ”, – распавядае творца:

Мая наступная прэм’ера, бліжэйшая – пастаноўка „Гераіні”, вельмі моцная назва. З ангельскімі субтытрамі, будзе зразумела, таму можна прыехаць. Я спадзяюся, што будзе вельмі цікавая прэм’ера, бо яна спецыяльна створаная для дворыку гэтага тэатру.

„На прэм’ерныя паказы „Гераіні” квіткоў ужо няма, але на чэрвеньскія можаце яшчэ паспець!” – падказвае Паліна Дабравольская.

Беларускае Радыё Рацыя