У Гародні будуюць копію Каложскай царквы
У Гародні ў 2025 годзе мае з’явіцца другая Каложа.

„Другая Каложа” — такую неафіцыйную назву будзе насіць новая царква ў гонар князя Аляксандра Неўскага, якую ўзводзяць на Індурскай шашы. Новы храм-помнік стане рэплікай першапачатковага віду Каложскай царквы і пакажа, як яна выглядала ў XII адразу пасля пабудовы, паведамляе „Блог Гродна””.
Новы храм спраектавалі ў стылістыцы гарадзенскай архітэктурнай школы старажытнарускага дойлідства з арыентацыяй на візантыйскую і раманскую архітэктуру.
Свята-Барыса-Глебская Каложская царква XII стагоддзя — адзін з найстарэйшых дзеючых храмаў Беларусі.