У гістарычным цэнтры Пінска пачалася чарговая рэканструкцыя
У Пінску ў гістарычным цэнтры пачалася чарговая рэканструкцыя – галоўны сэнс захаваць знешні выгляд будынка, які б адпавядаў гарадской забудове стогадовай даўніны. Такія працы ў горадзе над Пінай ужо практыкаваліся раней.

Па словах краязнаўцы Эдварда Злобіна, у рэальнасці наўпрост атрымоўваецца новабудоўля:
-Пінск у апошнія дзесяцігоддзі – гэта прыклад таго, як не трэба рабіць. Як не трэба рэканструяваць у старым горадзе дарогі – пашыраць праз ліквідацыю зялёных насаджэнняў, калі Пінск заўсёды славіўся як зялёны горад. Як нельга будаваць у ахоўнай зоне, а калі нешта зносіцца, то трэба абавязкова праводзіць археалагічныя раскопкі. Чаго ў нас не робяць.
Суразмоўца звяртае ўвагу, што аналагічная рэканструкцыя ўжо адбываецца з яшчэ адным гістарычным будынкам, у якім у 1920-я гады размясціўся мясцовы музей. Ад будынку захавалі толькі знешнія муры, а ўсё астатняе знішчана.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: 1prof.by