У Кракаве слухалі лекцыю пра картаграфію ВКЛ і Яна Няпрэцкага



На лекцыю з прэзентацыяй выдання ”Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага” даследчыка-аматара і збіральніка старажытных беларускіх мапаў Аляксея Адамовіча суботнім вечарам ў Кракаве сабралася каля пяцідзесяці чалавек. Здавалася б, даволі спецыфічная навуковая тэма, тым ня менш ахвотных паслухаць пра гісторыю картаграфіі, звязаную з Беларуссю, з магутнай дзяржавай ВКЛ, прыйшло болей, чым папярэдне зарэгістравалася.

На пачатку, апярэдзіўшы пытанні, Аляксей Адамовіч зазначыў, што абодва словы і “карта”, і “мапа” ужывае, хоць для для яго карта гэта хутчэй абазначэнне тэрыторыі, а мапа належыць да Сусвету.

Мовазнаўца Вінцук Вячорка на старонцы фб-суполкі “Толькі пра мову” даводзіць: “Мапа – лацінізм (mappa), карта – грэцызм праз лацінскую (ёсць чысты грэцызм таго ж кораня хартыя). У класічны перыяд, да русіфікацыі, іх значэнні размяжоўваліся: гулецкая, наагул папяровая/кардонная – карта, геаграфічная – мапа. Цяпер гэтая дыферэнцыяцыя аднаўляецца, хоць у „афіцыйных“ слоўніках слова мапа няма. Пры гэтым – картаграфія.”

Такім чынам будзем сыходзіць з меркавання, што абодва слова могуць выкарыстоўвацца ў беларускай мове для геаграфічнага пазначэння тэрыторыі на паперы.

Па словах Андрэя Адамовіча, у працэсе калекцыянавання карт ён пачаў цікавіцца гісторыяй картаграфіі, вывучаць тэму, супастаўляць факты і высновы, асабліва калі гісторыкі спасылаюцца на адну крыніцу, але сцвярджаюць рознае. Так хобі прывяло да навуковайй дзейнасці. Кніга пра Яна Няпрэцкага стала вынікам праведзенага ім даследвання, бо пачаў напісаць па просьбе сябра артыкул для сайту “Старадаўнія карты і гравіры” і настолькі паглыбіўся ў вывучэнне тэмы, супастаўленне звестак, што напісалася цэлая навуковая праца. Вучоны-езуіт Ян Няпрэцкі пражыў 32 гады (1718–1750), вызнаваў сябе за ліцвіна. Ягоная карта Вялікага Княства Літоўскага 1749 году перавыдавалася ажно да 1812 году, нягледзячы на тэрытарыяльныя змены дзяржаўных межаў у Еўропе. На думку аўтра кнігі, такім чынам яна мела пэўны “сепараціскі” падтэкст для знешніх палітычных сіл.

“Калі еўрапейская гісторыя картаграфіі вельмі развітая, нават ёсць адпаведнае аддзяленне ва ўніверсітэце ў Амстэрдаме, таксама ў Нямеччыне, выдаюцца часопісы, нават у Польшы, у Беларусі гісторыяй картаграфіі адмыслова ніхто не займаецца. І я таксама не займаюся, бо ўсяго толькі аматар )). Ёсць адна манаграфія Александровіча на тэму картаграфіі ВКЛ (дысертацыя доктара гуманітарных навук Польшы, прафесара Торуньскага і Варшаўскага ўніверсітэтаў, даследчыка Станіслава Александровіча (1931−2015) “Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад IX да сярэдзіны IVIII ст.”), перакладзеная і выдадзеная па-беларуску. Ёсць яшчэ спадар Казлоў (маецца на ўвазе аўтар рэканструкцыі старажытных крат, змешчаных у Мінскай ратушы і Нясвіжскім палацы навукоўца Леў Казлоў, галоўны рэдактар “Вялікага гістарычнага атласа Беларусі”), але ягоную кнігу не раю набываць, бо лічу гэта крокам назад. У Несвіжы, дзе створана Радзівілаўская карта, павесілі нейкі муляж, які ўвогуле не падобны да яе, гэты муляж неабходна зняць пры першай жа магчымасці,” – распавёў Андрэй Адамовіч.

Ён выдзяляе 5 этапаў ў гісторыі беларускай картаграфіі: еўрапейская Сарматыя, Белая Русь на сядэднявечных картах, Герард Меркатар і яго свет, Радзівілаўская карта і Ян Няпрэцкі. Каштоўнасць карта Няпрэцкага палягае яшчэ і ў тым, што яна перапыніла традыцыю некрытычнага капіравання Радзівілаўскай карты ВКЛ і ўпершыню за паўтары сотні гадоў картограф нанова склаў і пераправерыў размяшчэнне гарадоў і рэк.

Андрэй з’яўляецца калекцыянерам карт, звязаных як з ВКЛ, так і з Рэччу Паспалітай, набывае іх на аўкцыёнах. На дадзены момант ён уладальнік блізу 100 арыгіналаў, нядаўна выкупіў невялікую частку калекцыі Чапскага, якая захоўвалася ў нашчадкаў, і два гады таму яны выставілі яе на продаж.

Самай цікавай і ўнікальнай з карт ён лічыць якраз экзэмпляр карты Яна Няпрэцкага, пра якую напісаў кнігу і якая цудам захавалася. Бо гэты экзэмпляр з прагоннага тыражу, калі пасля гравіроўкі металічнай асновы робяць некалькі спробаў, каб паглядзець якасць. І на гэтым экзэмпляры ёсць няякасны друк, пэўныя пазнакі, якія ўказваюць на гэта. Такіх карт існуе 5-6 ў свеце. Гэтую карту захавалі дзякуючы роду Чартарыскіх, з Галяндыі яна прыехала ў пачатку 20 стагоддзя ў Львоў і там захоўваецца.

Безумоўна, у планах Андрэя ёсць жаданне зрабіць выставу на Беларусі, паказаць свае набыткі, але прыйдзецца пачакаць, калі гэта стане магчымым – у вольнай Беларусі.

У другой частцы суботняй сустрэчы іншы аматар старадаўніх карт і гравюр Ілля Андрэеў правёў адмысловы майстар-клас па вырабу такіх вельмі каштоўных старадаўніх рэчаў. Можна было самастойна паспрабаваць зрабіць копію гравіры Францыска Скарыны.

Кнігу «Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага» можна замовіць па спасылцы.

Беларускае Радыё Рацыя