У Лідзе адбудзецца абласны конкурс імя Канстанціна Горскага
Гарадзенскі абласны адкрыты конкурс імя Канстанціна Горскага адбудзецца ў Лідзе 29 і 30 сакавіка. Арганізатары конкурсу – Лідскі дзяржаўны музычны каледж у чарговы раз прыме ўдзельнікаў гэтага цікавага конкурсу.

Музычнае змаганне пройдзе ў намінацыях: „Фартэпіяна”, „Ансамблевае выкананне (фартэпіянны ансамбль)”, „Сольны спеў (народнае, акадэмічнае)” і „Ансамблевае выкананне (вакальны ансамбль, фальклорны ансамбль)”.
Так што, праз некалькі дзён мы даведаемся пра самых таленавітых маладых музыкаў Гарадзеншчыны.
Беларускае Радыё Рацыя