У Лондане адбылася аглядная экскурсія па Скарынаўскай бібліятэцы
Аглядная экскурсія па Скарынаўскай бібліятэцы і беларускай царкве ў Фінчлі адбылася ў Лондане.

Удзельнікі даведаліся пра 70-гадовую гісторыю беларускай прысутнасці ў Брытаніі, пабачылі некаторыя рарытэты з калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі і завіталі ў адну з самых незвычайных цэркваў Лондана, – распавяла адна з арганізатараў спадарыня Кацярына:
– Гіторыя гэта пачалася прыкладна 70 гадоў таму. Менавіта тады першыя беларусы пачалі з’яўляцца ў Лондане і аб’ядноўвацца. Мы зараз вядзем асветніцкую працу, каб пашырыць тую спадчыну, якую яны нам пакінулі, і веды беларусаў пра радзіму, пра людзей, для якіх гісторыя і культура роднага краю мелі многа сэнсаў.
Як адзначыла арганізатар, такія экскурсіі ў першую чаргу арыентаваныя на беларусаў, якія прыехалі ў апошнія гады як новая хваля эміграцыі. Але далучыцца маглі і тыя, хто даўно жыве ў Лондане, але дагэтуль не цікавіўся справамі дыяспары.

Беларускае Радыё Рацыя