У магістраце “Кнігаўка” ужо больш за 300 удзельнікаў



У магістраце “Кнігаўка”, у якім аб’яднаныя ахвотныя дапамагчы наладзіць беларускую выдавецкую справу за мяжой, ужо 306 удзельнікаў. Магістрат працуе крыху больш як два месяцы, і за гэты час выдавец Андрэй Янушкевіч паспеў выдаць тры новыя перакладныя кнігі на беларускай мове.

Гэта “І ўзыходзіць сонца” Эрнэста Хэмінгуэя, “Кароль” Шчэпана Твардаха і “Персеполіс”.  Маржан Сатрапі. Далучыцца да супольнасці, якая аб’ядналася, каб дапамагчы выдаўцу Янушкевічу аднавіць дзейнасць за мяжой, ніколі не позна.

Названыя кнігі ўжо цяпер можна замовіць праз сэрвіс Allegro, хутка яны, імаверна, будуць даступныя і на Amazon. Але завяршаецца і распрацоўка асобнай інтэрнэт-крамы “Кнігаўка”. Афлайн-асобнікі даступныя ў Беларускім моладзевым хабе і Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве.

Беларускае Радыё Рацыя