У Менскай абласной бібліятэцы прайшла вечарына італьянскай паэзіі



У Менскай абласной бібліятэцы прайшла вечарына італьянскай паэзіі. На ёй былі прадстаўленыя пераклады з пяці кніг выдавецкай серыі Зміцера Коласа “Паэты планеты”.

Распавядае адзін з перакладчыкаў Лявон Баршчэўскі:   

З Франчэскам Петраркам сітуацыя склалася вельмі проста. 1990 год. Мы працуем, я працаваў у парламенцкай камісіі па адукацыі, распрацоўваюцца новыя праграмы, новыя канцэпцыі літаратурнай адукацыі. І прымаецца канцэпцыя, што беларуская літаратура вывучаецца разам з сусветнай літаратурай. І адным з гэтых аўтараў, якія ў абавязковую праграму тады ўвайшлі ў версіі 91-а года, быў Франчэска Петрарка, а перакладаў у нас фактычна не было.

Вечарына ў Менскай абласной бібліятэцы сабрала не толькі беларускіх аматараў і знаўцаў італьянскай паэзіі. На імпрэзе прысутнічаў і амбасадар Італіі ў Беларусі Марыё Джорджы Стэфана Бальдзі.  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск