У Менску пачынаюць судзіць музыку і паэта Мікіту Найдзёнава



Справу Мікіты будуць разглядаць 19 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Менска. Працэс будзе весці суддзя Марына Клімчук.

Мікіта Найдзёнаў — былы фронтмен гурту Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

Палітвязня затрымалі 25 сакавіка. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Падтрымаць Мікіту грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мікіта Міхайлавіч Найдзёнаў.

вясна