У варшаўскай школе «Dla Polonii» імя Станіслава Косткі будуць прымаць беларускіх вучняў



Пра гэта распавялі прадстаўнікі фундацыі «Życie»: менавіта яны і вялі перамовы з навучальнай установай.

Іна Дабратвор

Пра новыя магчымасці і асаблівасці школы ў Варшаве распавяла мэнэджэр адукацыйных праектаў фундацыі «Życie» Іна Дабратвор.

– Першапачаткова школа існавала для дзяцей Усходняй Еўропы, бацькі якіх мелі польскія карані, зараз такога патрабавання няма. Калі я прабавала перавесці сваіх дзяцей у гэтую школу, мы папрасілі некалькі дзён паходзіць на заняткі, каб дзеці зразумелі, ці мае сэнс пераходзіць да гэтае школы. Польскае права гэта дазваляе, калі тэрмін не перавышае 7 дзён. Нягледзячы на тое, што школа з’яўляецца каталіцкай, і розніца са звычайнай толькі ў тым, што заняткі рэлігіяй там абавязковыя, мы з задавальненнем згадзіліся там навучацца.

Цалкам матэрыял:

«Усе дзеці, якія навучаюцца ў школе, прыехалі з краін былога СССР, таму яны добра разумеюць адзін аднаго. Таксама расейскую мову разумеюць шмат настаўнікаў і дырэктар школы. Установа з’яўляецца прыватнай і за навучанне трэба плаціць. Але для бацькоў, якія прыйдуць па нашай рэкамендацыі, кошт зменшаны больш, чым у два разы», – дадае Іна Дабратвор.

Напісаць у Фундацыю можна па спасылцы ў інстаграм альбо ў тэлеграм.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя