У Супраслі з’явілася незвычайная выстава ікон пад адкрытым небам — „Нястворнае святло“



У гэтыя гарачыя летнія дні побач з Музеем іконаў ў Супраслі можна агледзець выставу аўтарскага іконапісу пад назвай «Нястворнае святло». На 20 дошках, падпісаных па-польску і па-ўкраінску, размешчаны працы іканапісца Марціна Свёндра з Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў.

Стыль мастака можна аднесці да новай іканаграфіі, што не ёсць тоеснай старажытнарускай, але мае яе элементы і адсылае да яе як да першакрыніцы. Пры гэтым Марцін Свёндра спрабуе знайсці кампраміс з беспрадметным мастацтвам: праз абстракцыі аздаблення ды колеры-дамінанты аўтар аперуе да гледача акурат сакральнымі формамі на ўзроўні колер-форма. Гэта і радніць выставу „Нястворнае святло“ Марціна Свёндра ў Супраслі са знакамітыі эксперыментамі Казіміра Малевіча ў выглядзе работ „Чорны квадрат“, „Трыбуна Аратараў“ ці „Два квадраты“ таго ж Эля Лісіцкага.

Як і Малевіч, Марцін Свёндра не замацаваўвае за кожнай формай ці кожным колерам канкрэтнае сімвалічнае значэнне. На іконах элементы набываюць вызначаны сэнс толькі ў звязках адзін з адным і ў спалучэнні ўлюбёных колераў аўтара — чырвонага і сіняга, якія нібы пульсуюць на белым фоне і надаюць карцінам адчуванне жывога палатна.

Выстава „Нястворнае святло“ Марціна Свёндра, хаця і неафіцыйная, ёсць часткай сёлетняга фестывалю „Вершы ў Мядзе“, натхнёнага творчасцю Ежы Навасельскага.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя