У Варшаве адбудзецца паказ спектаклю Паліны Дабровольскай



У Варшаве адбудзецца паказ спектаклю”Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе мне служыць замест мяча” беларускай рэжысёркі, актрысы і музыкі Паліны Дабровольскай (таксама вядомай як Сhornabrowa).

Убачыць твор можна ўжо ў чацвер, 20-га ліпеня. Распавядае артыстка:

Спектакль ідзе па-польску, з акторкамі з Беларусі, Украіны і Польшчы. Гэты спектакль з жывой музыкай, таму я вельмі моцна вас запрашаю. Нават калі вы яшчэ не вельмі добра разумееце польскую мову, то адчуеце наш спеў, вайп, часам нават крык, але вельмі няшмат, таму не бойцеся. Спектакль пра пошук нейкай прасторы, дзе можна выказацца, дзе можна быць сабой. Канешне пошук любой такой прасторы, гэта трэба прасторы, гэта прайсці праз лясныя гушчары, каб знайсці гэтае месца і выйсці ў свабоднае поле.

У жніўні ж Паліна пакажа ў Варшаве яшчэ адну сваю пастаноўку „Сарматыя”.

Беларускае Радыё Рацыя