У Варшаве адбыўся „Hučna Fest”



У Варшаве на беразе Віслы адбыўся „Hučna Fest”. Праграма мерапрыемства ўключала музычную і літаратурную часткі, арт-маркет і пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў. Акрамя таго, падчас падзеі збіраліся данаты для палітвязняў.

Такі оўпэн-эйр ладзіцца ўжо трэці год запар. Як ён прайшоў сёлета, распавядае каардынатарка ініцыятывы Free Belarus Center, якая і з’яўляецца арганізатарам імпрэзы, Паліна Бродзік:

– Усе нашыя чаканні перавышаныя, шчыра кажучы, бо літаратурная сцэна сабрала проста неверагодную колькасць людзей. Па кніжкі стаялі гіганцкія чэргі, такога ж цыклапічнага памеру стаялі ў НДА-маркеце і на арт-маркеце. Народ проста віраваў бясконца. Я не ведаю колькі соцень прайшло за гэты час. Тыя з удзельнікаў, хто паспеў падзяліцца з намі, проста моцна ўражаныя той колькасцю людзей, якая далучылася. Музычная частка, апошняя, фінальная, але гэта апагей усяго мерапрыемства.

Хэдлайнерам музычнай сцэны выступіў гурт „Super Besse”, а літаратурнай — Альгерд Бахарэвіч.

 Беларускае Радыё Рацыя