У Варшаве адбыўся канцэрт, прысвечаны лідару гурта Neuro Dubel Аляксандру Куллінковічу



У падзеі прынялі ўдзел Алесь-Францішак Мышкевіч (“The Superbullz”), Алесь Лютыч (“:B:N:”), Дзяніс Тарасенка (“РСП”), Зоя Сахончык (“Зьмяя”), Юры Стыльскі (“Дай Дарогу”). Спецыяльным госцем імпрэзы стаў гітарыст бэнду Neuro Dubel Уладзімір Сахончык.

Са сцэны музыкі не толькі выканалі кампазіцыі знакамітага беларускага калектыву, але і прыгадалі свае сустрэчы з Аляксандрам Куллінковічам ды распавялі пра стаўленне да творчасці каманды.
Эмоцыямі ад імпрэзы падзяліліся Уладзімір і Зоя Сахончыкі.

Мы даўно не збіраліся такой вялікай тусоўкай. Калі ты на радзіме і людзі прыходзяць на твой канцэрт. Гэта адно. А калі ты знаходзішся ў чужой краіне, прыходзіць вялікая колькасць беларусаў, якіх аб’ядноўвае адно агульнае. Сёння нас аб’яднаў Саша Куллінковіч. І афігеннае пачуццё. Пачуццё такога рэальнага дня нараджэння. Свята.

Свята крыху мінорнае, але атрымалася.


Канцэрт у гонар Аляксандра Куллінковіча адбыўся ў Beer Station Centrum.

Трансляцыя канцэрту вялася ў інтаграме-акаўнце гурта “Neuro Dubel”.
Вядучай падзеі была наш карэспандэнт Марына Савіцкая.

Беларускае Радыё Рацыя