У Варшаве пакажуць беларускі спектакль „Krokodyl”
У пятніцу, 30-га чэрвеня, у Варшаве пакажуць спектакль „Krokodyl”. Тэкст для пастаноўкі ствараўся на падставе лістоў, аповедаў і творчасці палітвязняў.

Распавядае актрыса, прадстаўніца тэатральнай ініцыятывы „Дзея Другая” Вольга Каралёнак:
– У гэтым спектаклі мы паспрабавалі паразважаць на тэму тыраніі і народу, вязня і ката. Мы вывучалі шмат матэрыялаў па палітзняволеных, тэксты, інтэрв’ю, іх лісты. Але гэта не спектакль дакументальнага тэатру, гэта як раз наша творчае, мастацкае пераасэнсаванне ў такім метафарычным ключы, як вы можаце здагадацца па назве „Кракадзіл”. Пра каго мы будзем разважаць і з якой „кракадзільшчынай” мы будзем разбірацца ў спектаклі.
Паказ спектаклю адбудзецца ў Wolski Centrum Kultury.

Беларускае Радыё Рацыя