У Варшаве прэзентавалі раман Максіма Знака „Зэкамерон”
Дакументальны раман беларускага адваката Максіма Знака „Зэкамерон” прэзентавалі ў Варшаве.

Твор быў напісаны на Валадарцы і выдадзены на трох мовах: беларускай, расейскай і ангельскай.

Сваімі ўражаннямі ад турэмнай кнігі падзяліўся абаронца Максіма Знака Сяргей Зікрацкі, які і прадставіў выданне ў Варшаве:
– Вельмі падабаецца таму, што вельмі іранічна, вельмі прыгожа, Гэтая кніга паказвае, што нават у СІЗА можна заставацца чалавекам, калі ў цябе ёсць вельмі моцная вытрымка. Цікавы момант, што нягледзячы на тое, што ён спецыялізаваўся ў бізнес праве, таксама як і я, калі я сутыкнуўся з ім ужо падчас крымінальнай справы супраць яго, то я зразумеў, што ён вельмі хутка паспеў вывучаць крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае права.

Падчас прэзентацыі наведнікі падзеі таксама ўбачылі відэа з песнямі Максіма Знака.
Нагадаем, Максім Знак прызнаны палітвязнем. Яго пакаралі на 10 год калоніі.

Беларускае Радыё Рацыя