У Вільні адкрылася выстава прысвечаная беларускім ручнікам
„Утканае” – выстава пра беларускія ручнікі адкрылася ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча. Яна паказвае, як змяняўся погляд на этнаграфічную спадчыну.

Распавядае куратарка выставы Паўліна Вітушчанка:
– Самыя старыя ручнікі будуць бадай, што з Полацка. Мы іх атрымалі ад сям’і беларускіх ссыльных, гэта ручнікі яе мамы. То бок гэта сапраўды старыя – канец 19-га стагоддзя.
На адкрыцці выставы „Утканае” заспяваў мясцовы беларускі гурт „Світанак”, які складаецца з беларусаў, што выехалі з Беларусі пасля 2020 года.

Наведаць выставу можна з серады па нядзелю, да васьмі вечара, па адрасе Вільня, вуліца Віленская, 20 (Vilniaus g., 20), Цэнтр беларускай культуры і супольнасці.


Беларускае Радыё Рацыя