У Вільні напярэдадні Дзядоў аднавілі помнік Францішку Аляхновічу
У Вільні напярэдадні Дзядоў аднавілі помнік Францішку Аляхновічу. Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміў Кірыл Атаманчык.

„Цяпер, кожны можа прыйсці на віленскія Росы і запаліць зніч у гонар нашага славутага адраджэнца! Я яшчэ раз шчыра дзякую ўсім тым, хто ахвяраваў сваімі сіламі, сродкамі і часам для нашай агульнай справы! Дзякуй скульптару Аідасу Рыцісу Васіляўскасу, які зрабіў цудоўную рэнавацыю! Калі мы разам, калі мы талакою, то мы шмат можам. Цаніце сваё. Бараніце сваё. Ахоўвайце сваё. Аднаўляйце сваё. Жыве Беларусь!” — напісаў Кірыл.
