У Вільні прэзентуюць анталогію беларускай паэзіі «Baltai raudonai baltai»



У аўторак, 27 верасня, рэдакцыя часопіса «Metai» сумесна з «Bazilisko ambasada» прэзентуе толькі што выдадзеную анталогію сучаснай беларускай паэзіі «Baltai raudonai baltai» («Белыя чырвоныя белыя») і апошні нумар часопіса «Metai», прысвечаны беларускай літаратуры (нумар 8-9).

Дата: 27 верасня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: кнігарня «Mint Vinetu», Šv. Ignoto g. 16, Вільня

У прэзентацыі бяруць удзел:

Антанас Шымкус, галоўны рэдактар часопіса «Metai»;

укладальнікі анталогіі «Baltai raudonai baltai», перакладчыкі Марыюс Бурокас і Вітас Дэкшніс;

беларуская паэтка, журналістка Сабіна Брыло;
выдавец, паэт, перакладчык Дамінікас Наркунас.

Уваход вольны!