У Вільні знаёміліся з беларускай культурай



Гурт “Яварына” і клуб традыцыйных танцаў “Ойра” выступілі ва Ужупісе — “незалежнай рэспубліцы” ўнутры Вільні.

Дзякуючы гэтаму з беларускай культурай змаглі пазнаёміцца і літоўцы, лічаць стваральнікі “Ойры” Вячка Красулін і Вікторыя Лаўрэнюк:

– Тут вельмі такое добрае месца, калі шмат людзей ходзяць туды-сюды, яны спыняліся, глядзелі, і нават доўга глядзелі.

– У асноўным беларусы, але таксама і літоўцы ў асноўным здымалі і радаваліся, што жывая музыка. Ім было цікава паглядзець, як беларусы адпачываюць.

Прайсці міма беларускай культуры немагчыма, упэўнена кіраўніца гурта “Яварына” Маргарыта Кубянкевіч:

– Як можна прайсці міма такіх танцаў і такой музыкі?! Не, таму ўсе будуць спыняцца, і так заўсёды. Так ёсць, і так будзе.    

Прысутныя змаглі вывучыць і выканаць традыцыйныя і сярэднявечныя танцы. А мерапрыемства прайшло ў межах Дзён беларускай культуры, якія арганізуе Беларуская Рада культуры.

Беларускае Радыё Рацыя