У Зембіне руйнуюць 400-гадовы касцёл



У пасёлку Зембін Барысаўскага раёну пачалі разбіраць будынак старыжытнага касцёлу, паведамляе @sputnik_bel. Нягледзячы на тое, што касцёл Узнесення Дзевы Марыі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю, рэстаўрацыя яго не праводзілася, і ён быў прызнаны аварыйным. У красавіку адна са сцен абрынулася.

Храм быў узведзены ў пачатку XVII стагоддзя ордэнам дамініканцаў і быў драўляным, пасля пажару ў пачатку XVIII стагоддзя яго аднавілі ўжо ў мураваным выглядзе. 

Адзінае, што захаваецца ад храма — скульптура Дзевы Марыі, якая ўпрыгожвала франтон будынку. Цяпер скульптура знаходзіцца ў музеі. Мясцовы ксёндз Аляксей расказаў, што на месцы старога касцёла плануецца пабудаваць „маленькую каплічку, устанавіць фігуру Дзевы Марыі і крыж”.

Фота: sputnik.by