Украіна хоча забараніць увоз любых кніг з Беларусі



Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны выступае за забарону ўвозу ў краіну ўсёй кніжнай прадукцыі з Беларусі і Расеі. Без выключэнняў.

„Шмат было размоў і пытанняў па ўвозе на тэрыторыю Украіны расейскай кніжнай прадукцыі з Расеі і Беларусі, — заявіў на брыфінгу міністр Аляксандр Ткачэнка. — Хацеў бы растлумачыць пазіцыю Міністэрства: мы за тое, каб забараніць увоз якой-небудзь кніжнай прадукцыі з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, не толькі на расейскай мове, а ўсе кнігі на любой мове”.

19 чэрвеня Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон № 7459, які забараняе ўвоз пэўных кніг і друкаванай прадукцыі з Беларусі, Расеі і часова акупаваных украінскіх тэрыторый.

Крыніца: BPN