Уладзімір Арлоў: Ідэі аднаўлення ВКЛ у 20-м стагоддзі



Па просьбе аматараў гісторыі ў Беларускім Доме ў Варшаве прачытаў лекцыю вядомы беларускі  пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Тэма лекцыі –  ідэі аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў 20-м стагоддзі, лёс Вільні і Віленшчыны ў гэтым стагоддзі:  

Лёс гэты быў вельмі складаны. Вільня знаходзілася, то ў адной, то ў другой, то ў трэцяй дзяржаве. Мы гаварылі пра такую абсалютна невядомую, нават аматарам гісторыі дзяржаву, якая недоўга існавала, але тым не менш – гэта гістарычная рэальнасць – Сярэдняя Літва.

Розныя эмоцыі ў беларускіх слухачоў выклікала малавядомая інфармацыя пра лёс Літвы:

Вялікае Княства Літоўскае насамрэч больш нашае.

– Не разумею, чаму беларусы не цікавяцца сваёй гісторыяй, сваёй культурай.

– У беларускіх вузах на гістфакі сёння амаль адзін з самых нізкіх прахадных балаў.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Уладзімір Арлоў неўзабаве плануе ў Беларускім Доме правесці прэзентацыю сваёй новай кнігі, якая выйдзе ў Польшчы на беларускай мове.

Беларускае Радыё Рацыя