Устаноўчы сход ініцыятывы “Інстытут беларускай кнігі” прайшоў у Варшаве



“Інстытут беларускай кнігі” створаны пры падтрымцы Беларускага ПЭНа, Аб’яднанага пераходнага кабінета і іншых структур, як самастойная незалежная арганізацыя.

Плануецца зарэгістраваць новую грамадскую арганізацыю ў Польшчы. Паводле сузаснавальніка ініцыятывы, філосафа Паўла Баркоўскага, пасля 2020 года як мінімум шэсць недзяржаўных выдавецтваў страцілі магчымасць працаваць у Беларусі ў выніку рэпрэсій з боку ўлад.

Мэтамі новай інстытуцыі з’яўляюцца: продаж беларускіх кніг і арганізацыя бібліятэк; дапамога ў пытаннях аўтарскіх правоў, а таксама — спрыянне выданню перакладаў беларускай літаратуры на замежныя мовы і ўдзелу выдаўцоў і літаратараў у міжнародных мерапрыемствах.

Фота з ФБ Аліны Коўшык.