Вайсковы гісторык распавёў цікавыя факты пра помнік Леніну перад Домам ураду ў Менску



Які гістарычны сюжэт адлюстроўваюць рэльефы на пастаменце помніка Уладзіміру Леніну перад Домам ураду ў Менску, пастаўленага ў міжваенны час?

Леанід Спаткай

Распавядае вайсковы гісторык Леанід Спаткай:

– Палякі, згодна са сваёй дактрынай, не разглядалі Савецкі саюз і Беларусь, у прыватнасці, як аб’ект агрэсіі, а вось на тэрыторыі Беларусі пасля сканчэння гэтай вайны – савецка-польскай, у нас вось, напрыклад на плошчы Незалежнасці цяперашняй помнік стаіць – гэта Ленін праводзіць байцоў на польскі фронт. То бок, увесь час савецкае кіраўніцтва разглядала Польшчу як ворага. З польскага боку такіх вось планаў не было.

Пасля акупацыі Менску нямецкія нацысты адразу звалілі помнік Леніну перад Домам ураду, але ж пакінулі пастамент. Магчыма, на знак падзякі за сумесны з СССР напад на Польшчу ў верасні 1939 года.

Беларускае Радыё Рацыя