Віктар Якубаў: чарговая лекцыя з цыклу «Кава з гісторыкам»
У Моладзевым хабе Варшавы адбылася чарговая лекцыя з цыклу «Кава з гісторыкам». Гэтым разам лекцыю на тэму «Інтэграцыя беларусаў і немцаў у 16-17 стагоддзі» чытаў беларускі гісторык, дацэнт, кандыдат гістарычных навук Віктар Якубаў.

Ён лічыць, што сучасныя беларусы павінны ведаць сваю гісторыю, каб вучыцца на вопыце сваіх продкаў, пазбягаючы іх памылак, кажа Віктар Якубаў:
– Калі казаць пра пэўную актуальнасць гэтай тэмы, то для нашага грамадства на сённяшнім этапе важна ведаць і разбірацца ў тэрміналогіі і глядзець на тыя працэсы, якія адбываліся раней. Таму што вельмі шмат гаворыцца словамі, значэнні якіх людзі не разумеюць. Тым больш што ў нас вакол зараз віруюць такія жарсці. Пяць значэнняў гэтых словаў пра тое, як на практыцы ўсё гэта існавала калісьці – людзі да канца сёння не разумеюць.
Прысутныя на лекцыі былі задаволены тымі ведамі, што атрымалі. Усе зразумелі адно: наша гісторыя – гэта гісторыя еўрапейскай прасторы.
Паводле Віктара Якубава, кожны чацвер у 18.30 у Моладзевым хабе беларускія гісторыкі ў эміграцыі чакаюць сваіх землякоў.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя