Віталь Станішэўскі: У 90-х мы з імпэтам імкнуліся паспрабаваць, даведацца



Месца, куды не можа дасягнуць расейская імперыя, – духоўны свет беларуса. Заўсёды ёсць магчымасць пабудаваць «ахоўны мур» уласнай культурнай прасторы. Якое месца ў жыцці беларуса можа мець кіно, што агучана на роднай мове? На гэтую тэму наш карэспандэнт Якуб Сушынскі пагутарыў з Госцем Рацыі, перакладнікам з Менску Віталём Станішэўскім.

РР: Мы з вамі пагутарым пра беларускамоўнае кіно. Канешне, гэта пытанне густу, але кіно любяць багата беларусаў. Мне згадваецца сярэдзіна 90-х гадоў, калі пачалі з’яўляцца некаторыя папулярныя фільмы па-беларуску, яны дарэчы добра глядзяцца і цяпер. Мелі гэтыя праекты нават і эканамічны падмурак. Вы былі адным з пачынальнікаў агучкі замежных фільмаў. Скажыце, якія былі спадзевы адносна такой справы ў той час?

Віталь Станішэўскі: Ну я скажу, што ў першую чаргу ў людзей быў імпэт. Было імкненне паспрабаваць, даведацца. Раптам што атрымаецца. Вось у мяне быў імпэт, я рабіў гэтыя, так званыя, саматужкі. У мяне было такое імкненне ўкласціся па-мінімуму, у сэнсе, патраціць грошай. Хаця некаторым гэта не вельмі падабалася. Казалі, што трэба стварыць такі бліскучы прадукт, каб ён паказваў, што ў нас усё высокаякаснае і мы лепшыя за расейцаў. Але ў мяне была іншая спроба – наколькі грамада можа сама сабе дазволіць, каб гэта акупілася, каб вярнуліся выдаткі і г.д. Можна сказаць, што было некалькі розных мэт. Што тычыцца паралельных выдаўцоў, то фірма „Сотвар” выдавала таксама. У іх было на камерцыйнай аснове. У тым сэнсе, што гэта ўсё фундавалася, выдаткоўваліся грошы на акцёраў, на перакладчыкаў, на якасную паліграфію вокладак, на відэмантаж і г.д. Але, наколькі ведаю, камерцыйнага выніку гэта не прынесла.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя