Вялікі дырыжор і музыкант
Кіраўнік нацыянальнай дырыжорскай школы Міхаіл Казінец быў адной з найзначнейшых фігур у гісторыі беларускай музыкі апошніх дзесяцігоддзяў.
Ён нарадзіўся 18 траўня 1938 года ў вёсцы Цынцавічы Вілейскага раёна. Беларускую акадэмію музыкі скончыў па спецыяльнасці акардэон у 1965 годзе, пасля – оперна-сімфанічнае дырыжыраванне.
Пад яго кіраўніцтвам нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча квітнеў, таксама Міхаіл Казінец быў першым выканаўцам шматлікіх твораў беларускіх кампазітараў.
Доўгія гады народны артыст з’яўляўся арганізатарам і мастацкім кіраўніком сімфанічнага аркестра Акадэміі музыкі „Беларусь Маладая”, старшынём журы Міжнароднага фестывалю „Звіняць цымбалы і гармонік”, мастацкім кіраўніком фестывалю „Беларусь – мая песня”. Таксама Міхаіл Казінец доўгі час з’яўляўся прафесарам Беларускай дзяржакадэміі музыкі, пазней – рэктарам установы.
Міхаіл Казінец быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, Дружбы народаў і Пашаны. А таксама адзначаны рознымі прэміямі. У 2016 годзе у Беларусі ён быў названы “Чалавекам года культуры”.
Беларускае Радыё Рацыя
