Выдавец Андрэй Янушкевіч у Міжнародны дзень кнігарняў сімвалічна адрадзіў „Кнігаўку”



Яна будзе існаваць як прадстаўніцтва ў Фэйсбуку. Але выдавец спадзяецца, што кнігарня вернецца ў афлайн у Беларусь. А пакуль у групе «Кнігаўкі» у Фэйсбуку прапануецца абмяркоўваць праблемы беларускай кніжнай прасторы, дзяліцца думкамі наконт яе развіцця.

Таксама створаны тэлеграм-канал «Кнігаўка» – гэта кніжная супольнасць для ўсіх, хто любіць і шануе беларускія кнігі. Нядаўна Андрэй Янушкевіч абвясціў, што аднаўляе сваю працу ў Варшаве і ўжо рыхтуе шэраг новых кніг.

Андрэй Янушкевіч

Кнігарня «Кнігаўка» прапрацавала ў Менску ўсяго адзін дзень. Яна была зачыненая пасля візіту прапагандыстаў, а выдавец Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні Наста Карнацкая былі арыштаваныя на 28 і 23 сутак адпаведна. Пасля вызвалення Андрэй Янушкевіч з’ехаў у Варшаву.