Выдавец Зміцер Колас на волі



Пра вызваленне выдаўца Змітра Коласа  паведамляе Reform.by на падставе сведчанняў яго сяброў.

Беларускі перакладчык і літаратуразнаўца Зміцер Колас выйшаў на волю сёння пасля 10 сутак арышту, якія ён правёў у турме КДБ – «амерыканцы». Выдавец быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 4 сакавіка ў сваёй кватэры.

Па словах сяброў, абвінавачанне яму не прад’яўленае, прычыны затрымання пакуль не разгалошваюцца.